Вы праглядаеце журнал [info]kryviec

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Яшчэ пра мовы

  • 07 Лют 2012 at 8:31 AM
uvierch
У працяг папярэдняга допісу. Пры ўсім гэтым я супраць радыкальнага стаўлення да рускай мовы, кшталту поўнага яе скасавання са школьнай праграмы. Самае рэалістычнае, да чаго варта імкнуцца, - нейкае рэальнае раўнапраўе з перавагай беларускай мовы ў пэўных абсягах: культура, гуманітарная навука, рэклама ці нешта падобнае. Беларусізацыя каб быць паспяховай ды ўгрунтаванай не павінна быць хуткай і відавочна прымусовай. Вядома, без паслядоўнай дзяржаўнай палітыкі не абысціся, але вельмі далікатнай і прадуманай. Каб потым ад гэтай беларушчыны людзей не вараціла. А ўжо ёсць сімптомы, нават у мяне. Ад усіх гэтых "філёлягаў" саўкаў-вячоркаў, якія выдумляюць уласную граматыку і потым пачынаюць усіх даставаць ёю, ванітаваць хочацца, а не мову вучыць. 

Агулам, чым больш моваў ведаеш, тым лепей. У ідэале трэба ведаць хаця б асноўныя мовы суседзяў: рускую, польскую, украінскую, літоўскую. З далёкіх замежных хаця б дзве - ангельскую і нямецкую (пры чым на нямецкай я рабіў бы акцэнт), альбо на выбар французскую, гішпанскую, шведскую. Для гуманітарыяў у абавязковым парадку ў ВНУ - старагрэцкую і лаціну. Мне вельмі не падабаецца дурная тэндэнцыя, калі дзяцей у школах пачалі вучыць кітайскай ці турэцкай мовам. Навошта гэткая масавасць ды яшчэ з дзяцінства? Хай вывучаюць на адмысловых факультэтах, там дзе рыхтуюць кітаістаў і цюрколагаў. Прыярытэт павінен аддавацца еўрапейскім мовам. Так, гэта еўрацэнтрызм. Бо мы - еўрапейцы.

Comments

( 34 камэнтара — Пракамэнтаваць )
[info]jimbim wrote:
07 Лют 2012 06:43 (UTC)
згодны
Такія радыкальныя дзеяньні, кшталту забароны расейскай мовы, на жаль, у сучасных умовах прывядуць, хутчэй, да адмоўнага эфэкту.

Расейская мова павінна выцясьцяцца з жыцьця Беларусі паступова, але няўмольна.
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 06:45 (UTC)
Re: згодны
Не думаю, што яна павінна выціскацца цалкам. Чытаць, разумець, пісаць па-руску - гэта магчымасць адкрыць сабе цэлы свет багатай рускай культуры, навукі. Але! Руская культура тут не павінна быць адзінай і дамінантнай.

Edited at 2012-02-07 06:45 (UTC)
[info]jimbim wrote:
07 Лют 2012 07:23 (UTC)
Re: згодны
Цалкам - не цалкам, але, на маю думку, расейская мова павінна мець той жа статус, што і, напрыклад, кітайская. Кітайская культура на шмат багацейшая за расейскую, і калі хто пажадае лепей яе вывучыць, той няхай вучыць мову і г.д. Але багацьце кітайскай культуры не дае права ўводзіць кітайскую мову ў штодзённае абарачэньне ў Беларусі.

Існаваньне расейскай мовы ў штодзённым жыцьці Беларусі, дае повад расейцам лічыць нас сваёй недадзеланай правінцыяй, і адпаведна ставіцца да нас як на бытавым, так і на афіцыйным узроўні.

Добры прыклад - Украіна. Некаторыя украінскія палітыкі нават на перамовы ў Маскву з перакладчыкамі езьдзяць. Пасьля гэтага Украіну ў Расеі ня любяць але паважаюць. Нас жа вельмі любяць, але зусім не паважаюць.

Edited at 2012-02-07 07:24 (UTC)
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 07:28 (UTC)
Re: згодны
Лічу гэта глупствам. Лінгвістычна руская мова нашмат бліжэйшая за кітайскую. І ў навуковым ды культурным сэнсе яна нашмат важнейшая і больш карысная за кітайскую.

Якая розніца хто якія шукае нагоды неяк да вас ставіцца? І яшчэ гэтым апраўдваць тое, што кітайцы вам нібыта бліжэйшыя?

Прыклад з Украінай - дурны. Калі цудоўна ведаеш мову, навошта прыдурвацца?
[info]jimbim wrote:
07 Лют 2012 08:18 (UTC)
Re: згодны
Я ня меў на ўвазе, што кітайцы нам бліжэйшыя за расейцаў. Я пра тое, што кітайцы мне такія ж блізкія, як і расейцы, манголы і іншыя немцы :)
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 08:19 (UTC)
Re: згодны
Зразумела. Ну тады трэба лагічна працягнуць - жыхары суседняй вёскі таксама павінны быць такімі ж блізкімі як немцы :)
[info]jimbim wrote:
07 Лют 2012 08:32 (UTC)
Re: згодны
Прыклад не зусім адпаведны, але паспрабую яго наблізіць да майго пункту гледжаньня. Калі жыхары суседняй вёскі некалькі разоў нішчылі маю вёску, потым на 180 гадоў увогуле жылі ў маёй вёсцы, не пытаючыся дазволу ў гаспадароў. І зараз спрабуюць навязаць нам сваю "культуру" і "мову", то няхай жыхары гэтай суседняй вёскі ідуць лесам. Культура МАЁЙ вёскі і мова МАЁЙ вёскі мне нашмат даражэйшая.
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 08:40 (UTC)
Re: згодны
Я разумею, што лягчэй верыць у простыя схемы. Але для адэкватнасці лепей імкнуцца зразумець складанае, чым спрошчанае.

Вось вы кажаеце пра мову сваёй вёскі. А ці сапраўды вы яе ведаеце? Я маю на ўвазе канкрэтны вясковы дыялект? А калі ведаеце, то чаму не пасылаеце лесам тых, хто прыдумаў літаратурную беларускую мову? Яна ж таксама навязваецца, культывуецца, яна, а не свойскі дыялект.

Сёння няма жандараў, якія стаяць з бізуном ды змушаюць размаўляць толькі па-руску. Людзі ў моўным абсягу заўжды абіраюць прасцейшыя, зручнейшыя шляхі. І праблема ў тым, каб беларуская мова стала зручнай, карыснай, а не нейкім палітычным учынкам і публічнай дэманстрацыяй апазіцыйнасці. Вось над гэтым трэба працаваць.

Edited at 2012-02-07 08:41 (UTC)
[info]iter_ignis wrote:
07 Лют 2012 11:29 (UTC)
Re: згодны
А чым займалiся ў гэты час жыхары вашай вёскi? Чаму яны не заваявалi суседзяў i не навязалi iм сваю мову?

Дадам яшчэ адно пытанне да шэрагу тых, на якiя вы наўрадцi адкажыце: хто, дзе i калi "пытаў дазволу" на займанне жыццёвага абшару?

Усё вырашала цi вайна, цi этна-культурны цiск. Кожны народ у гэтай глабальнай гульне час ад часу мог быць у той цi iньшай ролi, але нiколi жаласнае ныццё не зьмяняла сiтуацыi.

Што вы маеце апрача вашых жаданьняў, каб адправiць "лесам" рускiх, немцаў, французаў, амерыканцаў, палякаў з iх iмперскiмi мэтамi? Цi вы спадзяецеся, што гэта жаданьнi для кагосьцi цiкавыя, на iх будуць зважаць?
[info]nataluga wrote:
07 Лют 2012 06:50 (UTC)
плюсстотысячмільёнаў! нат няма чаго дадаць ці з чым не згадзіцца.
[info]spooky12 wrote:
07 Лют 2012 07:29 (UTC)
А што ўласнага выдумалі Саўка і Вячорка? Абгрунтуйце, вельмі цікава.
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 07:32 (UTC)
Ды хаця б тыя ж правілы напісання іншаземных словаў. Яны лічаць, што ўдасканальваюць Тарашкевіча. А для мяне відавочная праблема, што ані Тарашкевічава, ані іхная творчасць сёння не ёсць жыццяздольнай.
[info]spooky12 wrote:
07 Лют 2012 07:43 (UTC)
Якое канкрэтна правіла?
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 07:47 (UTC)
Разумею, што вам дужа карціць заняцца ўлюбёнай справай "філёлягаў" - бясконца абмяркоўваць асаблівасці перадачы пазычаных словаў, колькасць мяккіх знакаў і г.д. Але мушу вас расчараваць - у гэтыя гульні ўжо даўно не гуляю. Усяго добрага.
[info]spooky12 wrote:
07 Лют 2012 07:34 (UTC)
Па пятніцах на сядзібе ТБМ праходзяць лекцыі па клясычным правапісе. Спадзяюся вас там убачыць, каб вы задалі будзь-якое пытаньне (альбо вынесьлі свой "аўтарытэтны" вырак) у твар, а не ў любімым бложыку.

P.S. Калі ўдакладніцца час, адразу вам адпішу.
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 07:37 (UTC)
Дзякуй за запрашэнне. Але на сходкі "філёлягаў" не маю часу.

[info]spooky12 wrote:
07 Лют 2012 07:42 (UTC)
Вядома, брахаць у блогу на незнаёмых вельмі зручна і модна, а прыйсьці і выказаць свае думкі ўслых боязна. Як вы там казалі, "інфантылізм"? Падобнае на тое. Сказалі а, дык кажыце і б.

Пвж. сп. Вінцук вельмі добразычлівы і аўтарытэтны мовазнавец, няма чаго баяцца або сароміцца.
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 07:45 (UTC)
Свае думкі я выказаў у зручным для мяне фармаце. Падабаюцца яны вам ці не - вас тут ніхто не трымае.

Дзякуй, я св. Вінцука ў свой час наслухаўся, больш няма жадання.
[info]spooky12 wrote:
07 Лют 2012 07:47 (UTC)
То бок вы прызнаеце, што вы хам?
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 07:49 (UTC)
Раю ўважліва пачытаць гэты допіс:
http://kryviec.livejournal.com/595248.html

Будзеце працягваць тролінг - будзе бан.
[info]z0lak wrote:
07 Лют 2012 09:24 (UTC)
Про "філёлягаў" +1 :)
Да, и русский полностью вытеснять нельзя.
Если я, допустим, при желании, буду спокойно изъясняться на мове - на наркомовке и на тарашкевице, то родителей своих мне жалко - тяжко в такие годы перестраиваться.

А если будет надо - я могу подойти сам на ТБМ и на скромной наркомовке мило поболтать за жизнь вместо kryviec. Меня там всегда хорошо принимали.

Edited at 2012-02-07 09:25 (UTC)
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 09:35 (UTC)
У мяне сёння было б хіба адно пытанне да іх, праўда, нефарматнае. Ці прызнаюць яны свой моўны праект утопіяй. І калі не - якім чынам збіраюцца яго ажыццяўляць? :)

Падазраю, што адказам будзе - праз здабыццё палітычнай улады. То бок зноў акажацца, што палітыка для іх - сродак рэалізацыі ўласнай моўнай утопіі :))
[info]z0lak wrote:
07 Лют 2012 10:13 (UTC)
Именно это и послужило причиной моего недоверия к путям реализации проектов ТБМ.
Они абсолютно не гибки.
Гонор застит очи и не даёт развиваться.
А, как известно, то, что не развивается - деградирует.
(Deleted comment)
[info]z0lak wrote:
07 Лют 2012 11:44 (UTC)
Только желание.
В данный момент времени я хочу говорить по-русски.
Я не завишу от моды или чьих-то взглядов. :)

На наркомовке?
Не смягчать некоторые звуки, например. :)
(Deleted comment)
[info]z0lak wrote:
07 Лют 2012 12:03 (UTC)
Ага, а слова, кшталту "філосафы" и "філязофы" - тоже одинаковые. И ляканье то же.
Это и имелось в виду.
Как есть "великорюссские" фанатические замашки, так есть и абсолютно фанатические "замагарска і "сапраўдна" ліцьвінска-беларускія".

А истина, как водится, где-то промеж.

Я, слава создателю, переболел и теми и этими. :)

Иммунитет - клёвая вещь.
(Deleted comment)
[info]z0lak wrote:
07 Лют 2012 12:57 (UTC)
Чем мне проще, я сам решу, хорошо? :)
И будьте осторожны - "разумность" одного для собеседника может быть очевиднейшей глупостью. :)
[info]ego_pluralis wrote:
07 Лют 2012 10:45 (UTC)
А што ў школах? У нас, здаецца, усё так і было: у гімназіі у нас турэцкая былая трэцяй (3!) замежнай, мы на той момант ужо вывучалі ангельскую і польску. У ВНУ таксама кітайская, персідская, карэйская і ішныя ўсходнія былі на выбар толькі ў спеціыяльнасці лінгвакраіназнаўства. У астатніх - толькі еўрапейскія (у нас быў працяг ангельскай + французская). Лацінская была.
Хіба што беларуская ў сумным стане, гэта так.
[info]kryviec wrote:
07 Лют 2012 10:47 (UTC)
Я ведаю, што ў Менску ўжо досыць шмат школаў, дзе кітайская мова ёсць абавязковай для вывучэння.
[info]ognevit wrote:
07 Лют 2012 12:38 (UTC)
Нармальная адэкватная пазіцыя. Нельга цалкам выключыць рускую мову з нашага жыцця, а вось што трэба пашыраць ужыванне нашай - факт.
Ну і не дай бог, калі беларускую мову пачнуць актыўна насаджаць. Толькі загубяць надзеі на яе адрадэжнне, тамушта людзі адштурхнуцца ад прымусу.
[info]z0lak wrote:
07 Лют 2012 12:57 (UTC)
+1
[info]ziemlarob wrote:
07 Лют 2012 21:36 (UTC)
Кажаце, “Ад усіх гэтых “філёлягаў” саўкаў-вячоркаў ... ванітаваць хочацца”? А вось мне дык нічога, наадварот... Пагатоў калі згадваю часам, як старыя ў нашай вёсцы гутарылі пра “пэньсію” (нават “пэньсю”), пра тое, што трэба было б пусты “балён” з газам замяніць, што ўнучка-“піянэрка” ўжо ў чацьвёртую “клясу” ходзіць, што зяць-дэпутат сельсавета сёньня ўвечары пасьля “сэсіі”, мабыць, зноў нападпітку прыйдзе...
Тым часам яны пра “саўкаў-вячоркаў” ды іншых “філёлягаў” ні сном, ні духам.
Наважуся выказаць меркаваньне, што, вашэці ня так ад “філёлягаў” ванітаваць хочацца, як ад уласнага негатыўнага стаўленьня да клясычнага правапісу. Ці дастаткова яно абгрунтаванае?

P.S. Добра, што ўспомніў. Вёска ж мая ў Заходняй Беларусі. У тым куце, дзе Слонім-Баранавічы-Ляхавічы-Івацэвічы.
[info]kryviec wrote:
08 Лют 2012 06:46 (UTC)
У мяне няма негатыўнага стаўлення да класічнага правапісу, хоць я ім і перастаў карыстацца дзеля таго, што лічу яго на сёння моўнай утопіяй. Таму і да "філёлягаў" стаўлюся як да утапістаў-рэвалюцыянераў.
(Deleted comment)
[info]ziemlarob wrote:
08 Лют 2012 20:23 (UTC)
Re: Слонім-Баранавічы-Ляхавічы-Івацэвічы.
Гм! Калі нехта з зацятых прыхільнікаў клясычнага правапісу адмоўна ставіцца да дыялектных асаблівасьцяў асобнае мясцовасьці - гэта іхнія, бы вы кажаце, "філёлягаў", асабістыя праблемы.
[info]silivran wrote:
09 Лют 2012 06:53 (UTC)
Поддерживаю. Во всяком случае, ситуацию украинской системы образования прочувствовала на своей шкуре. Вызывало отвращение и неприятие, поскольку поспешно пытались даже не привить, а прямо-таки врезать в людей такую вот украинскость.
Это уже потом по здравом размышлении начинаешь понимать, что это своё и родное. Но когда тебе это вбивают в мозг, вызывает отторжение.
( 34 камэнтара — Пракамэнтаваць )

Profile

uvierch
[info]kryviec
kryviec

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com