Home

Advertisement

Customize
 
 
10 November 2009 @ 11:07 am
Цмяная генеалогія беларускасці  
Апошнім часам з'явіўся цэлы шэраг працаў, якія раскрываюць нам іншы аспекты і далягляды паўставання беларускай ідэі. Звяртаецца ўвага на значную ролю заходнерусізму ў яе фарміраванні (Булгакаў, Марзалюк, Латышонак), а таксама савецкай палітыкі мадэрнізацыі і ўрбанізацыі (Богдан). І гэта цешыць. Тое, пра што падазравалі раней, але баяліся агучыць услых. Асабіста для мяне гэта не навіна, а пацверджанне ўласных назіранняў і развагаў. Вядома, да гэтага можна ставіцца па-рознаму, але ў любым разе сабраная фактура карысная. Бо дазваляе зразумець прычыны таго становішча, у якім мы знаходзімся зараз. Мне здаецца, што апошнія 15 гадоў існавання РБ - заканамерны вынік тых асноваў, якія, як паказваюць згаданыя даследчыкі, закладаіся ў падваліны беларускай ідэі ад самога пачатку.

Пытанне ў іншым. Як гэта ўспрымаць? Спакойна. Тое, што ў цмянай генеалогіяй беларускасці  хаваюцца монстры хлапаманіі і бальшавізму - можна успрымаць і як станоўчую з'яву. Дзеля таго, каб выявіць і культываваць нешта іншае. Менавіта таму літвінізм, які сёння модна ганіць з боку беларускіх нацыянал-бальшавікоў, дзіўным чынам пазначае шлях да іншых даляглядаў і каштоўнасцяў. Гэта іншая пакрыёмая плыня ў беларускасці, якую не змаглі вынішчыць. Яе існаванне дазваляе ў іншай перспектыве глядзець на тое, што здаецца безумоўна станоўчым для бел. нацыяналістаў. Скажам, "уз'яднанне" Беларусі ў 1939 годзе.

Перакананы, што для Краю гэта быў апошні акт трагедыі па знішчэнні традыцыйнага ладу. Можна колькі заўгодна трызніць, пра Бярозу Картузскую ды польскую палітыку асіміляцыі і тое, што беларускай нацыі не было б. Дапусцім, уявім, што беларусы сапраўды масава пачалі б размаўляць па-польску. І гэта было б лепей, чым цяперашнія ўшчэнт русіфікаваныя беларусы без моцнай ідэнтычнасці. Хай бы ў Менску гучала пальшчызна, чым расейшчына. Яшчэ пажыў бы і зрабіў шмат карыснага для Айчыны Раман Скірмунт, а Эдвард Вайніловіч зафундаваў бы яшчэ не адну адну бажніцу ў Менску. Мы захавалі б уласную эліту - шляхту колішняга ВКЛ. Галаву, без якой народ - гэта зомбі. Упэўнены, у Польшчы быў бы зусім іншы клімат і беларуская адметнасць усё роўна ўзяла б сваё - у форме рэгіянальнай або нацыянальнай яна была б больш фундаментальнай і паспяховай з'явай, чым у БССР. Не кажучы ўжо пра тое, што палякі не сталі масава вынішчаць усіх беларускіх актывістаў (асабліва калі б яны не захапляліся камунізмам). Панове, перачытайце ўважліва "У кіпцюрох ГПУ" Францішка Аляхновіча. Мае сімпатыі цалкам на ягоным баку, а не Браніслава Тарашкевіча, які паплаціўся за сваю глупоту жыццём. Сапраўднае ўз'яднанне адбылося б, калі б Пілсудскі дайшоў да Дняпра. 

Сёння палярызацыя адбываецца ўжо ў інтэлектуальнай сферы. Мы маем магчымасць пад маскамі ўбачыць сапраўднае аблічча асобаў і ідэй. Значыць, прыйшоў час і для тых, хто захоўваё вернасць легітымнай літоўскай традыцыі, хто ўшаноўвае памяць і ўчынкі тутэйшай арыстакратыі і ніколі не згадзіцца з недарэчнымі межамі, якія падзялілі Край на Беларусь і Літву.
 
 
( 56 comments — Post a new comment )
hutar_w[info]hutar_w on November 10th, 2009 09:17 am (UTC)
дзякуй)
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 09:21 am (UTC)
калі ласка. пішу гэта для таго, каб людзі задумаліся, што яны гларыфікуюць.
e-ndrus[info]e_ndrus on November 10th, 2009 09:56 am (UTC)
У прынцыпе згодны. Літва маёй мары, магчыма, мела адзіную магчымасьць увасобіцца ў рэчаіснасьць у ХХ ст. Дзякуючы Пілсудскаму. Але этнанацыяналісты плюс зьнешнія фактары паставілі крыж на фэдэралізме гэтага Краю. Як па мне, то нічога старшнага ня здарылася б, нават каб адбылася паланізацыя Літвы і Беларусі.
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 09:58 am (UTC)
"Як па мне, то нічога старшнага ня здарылася б, нават каб адбылася паланізацыя Літвы і Беларусі".

У любым разе цяперашняя моўная і ментальная русіфікацыя - нашмат страшнейшая з'ява. Адбыўся найгоршы варыянт развіцця падзеяў.
(no subject) - [info]e_ndrus on November 10th, 2009 10:06 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 10:07 am (UTC)
Gedygold[info]gedygold on November 10th, 2009 09:58 am (UTC)
Слушныя разважанні наконт магчымасці развіцця беларускай ідэі пры "польскім" развіцці падзей.
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 09:59 am (UTC)
Менавіта. Абсалютна ўпэўнены, беларускасць расквітнела б нашмат больш, чым у саўдэпіі.
(no subject) - [info]gedygold on November 10th, 2009 10:04 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 10:06 am (UTC)
(no subject) - [info]ignis_essentiae on November 10th, 2009 11:39 am (UTC)
(no subject) - [info]lm_wkl on November 10th, 2009 10:02 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 10:05 pm (UTC)
Kaciaryna Kazačonak[info]amberss on November 10th, 2009 10:45 am (UTC)
я не люблю,ірландцаў,але тут так і хочацца напісаць: sinn Féin!
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 01:49 pm (UTC)
нешта не зразумеў вашай фантазіі))
ignis_essentiae[info]ignis_essentiae on November 10th, 2009 11:37 am (UTC)
Выдатны пост. +1
Антон Францішак Брыль[info]ilnur on November 10th, 2009 11:52 am (UTC)
Усё прыгожа гучыць у крытыцы і ў тэорыі. Калі даходзіць да практыкі - чытаем:

Менавіта таму літвінізм, які сёння модна ганіць з боку беларускіх нацыянал-бальшавікоў, дзіўным чынам пазначае шлях да іншых даляглядаў і каштоўнасцяў.

А тады глядзім на нашую рэальнасць, дзе якую-кольвек аформленасць і заўважнасць у інфапрасторы набылі два "літвінскіх" (вычварнае слова) праекты: "літвінская нацыя" з іх маніфестам у стылю "падлетак піша славянскае фэнтэзі" і палона-літвіны Белага, разважанні якога пра традыцыю на суткі пакідаюць у роце смак пластмасы. Што, прабачце, з гэтага пазначае шлях, і да якіх менавіта каштоўнасцяў? Рэальнасць літвінства яшчэ плюгавейшая за негустую рэальнасць беларускасці. Крыху позна разважаць пра "чыстыя патэнцыялы" - літвінізм ужо не першы год дэманструе практыку праектаў, ды такую практыку, што, выбачайце, ванітаваць цягне. Вам бы думаць пра актыўную рэабілітацыю ідэі, калі яна вам мілая, і пра перахоп ініцыятывы - а ў вас па-ранейшым існуюць толькі светлыя абстрактныя перспектывы, а хто іх не бачыць - той камуніст. А як іх і ўбачыш? Направа паглядзіш - цырк, налева паглядзіш - балаган, а ў гэтым, аказваецца, трэба бачыць верны шлях і ўратаванне.
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 01:38 pm (UTC)
пане, у вас таксама досыць скажонае ўспрыманне рэчаіснасці, хаця б таму, што бачыце яе звонку, а не знутры. мы ўжо даўно адмовіліся ад практыкі абстрактных разважанняў, а найперш пераймаемся стварэннем свету - рэальнага, рэчаіснага, увасобленага ў рэчах і ўчынках, у якім самі жывем і запрашаем жыць іншых. вядома, пра гэты свет не напісаш у ЖЖ, але у ім гучыць жывая музыка. той, хто здатны, яе пачуе. хаця сумняюся, што гэта магчыма з чужыны. вяртайцеся і давайце ствараць гэты свет разам.
(no subject) - [info]ilnur on November 10th, 2009 01:51 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 01:56 pm (UTC)
(no subject) - [info]ilnur on November 10th, 2009 02:15 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 02:22 pm (UTC)
(no subject) - [info]ilnur on November 10th, 2009 02:30 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 02:32 pm (UTC)
(no subject) - [info]pawet on November 10th, 2009 07:42 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 07:48 pm (UTC)
(no subject) - [info]pawet on November 10th, 2009 08:01 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 08:03 pm (UTC)
(no subject) - [info]pawet on November 10th, 2009 07:38 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 07:41 pm (UTC)
(no subject) - [info]pawet on November 10th, 2009 07:45 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on November 10th, 2009 07:50 pm (UTC)
(no subject) - [info]pawet on November 10th, 2009 07:58 pm (UTC)
lm_wkl[info]lm_wkl on November 10th, 2009 10:07 pm (UTC)
Waszeć aceńwaje reczaisnaść tolki pawodle internet-aktyunaśći niekatorych asobau, a litouskaja ideja użo pajszła znaczna dalej u realnyja, a nie wirtualnyja asiarodki. Szczyra każuczy mianie nie chwaluje, szto dumaje i pisza adnosna Litwinau GL ci Nahnibiada - heta ich asabistaja sprawa. Chaj kożny adkazwaje sam za siabie.
(no subject) - [info]ilnur on November 10th, 2009 10:20 pm (UTC)
(no subject) - [info]lm_wkl on November 10th, 2009 10:55 pm (UTC)
lesnoi_slon[info]lesnoi_slon on November 10th, 2009 12:29 pm (UTC)
Тоже хотел про это написать после дурной статьи про "чудесное освобождение" и "полезность для нации". Да все руки не дошли. Не стоит забывать и о том, что ЕСЛИ БЫ (во рту росли грибы) Беларусь осталась с Польшей, то и Вильно было бы наше. А самое страшное последствие "освобождения" а-ля СССР - истребление элит, превращение народа в быдло.
datčanin[info]datcanin on November 10th, 2009 07:26 pm (UTC)
"то и Вильно было бы наше"
гэта каго ў сэнсе?)
(no subject) - [info]lesnoi_slon on November 10th, 2009 07:31 pm (UTC)
(no subject) - [info]datcanin on November 10th, 2009 07:37 pm (UTC)
Вальдэмар: зацны Т.К.[info]wal_de_maar on November 10th, 2009 01:28 pm (UTC)
Ну наколькі разумею палякі маглі б забраць сабе Беларусь ажно да Смаленска, але столькі не ім было б не "пераварыць" у нацыянальны польскі праект, давялося б даваць болей аўтаноміі і культурнай і палітычнай... Можа тады б і быў той самы "найспрыяльнейшы" варыянт, але.. адбылося так як адбылося.
Сёння ўсё інакш - новыя ўмовы, але й новыя магчымасьці таксама.
Piłsudczyk[info]pilsudczyk on November 10th, 2009 07:17 pm (UTC)
"...не "пераварыць" у нацыянальны польскі праект":
як раз такі б і пераварылі, не трэба забываць, што на той перыяд не апошнюю ролю ў палітычным жыцці Другой Рэчыпаспалітае гралі ідэі Юзэфа Пілсудскага і "пілсудчыкі". Галоўная мэта стварэння "польскае нацыі" бачылі не ў асіміляцыі кроўнай, а ў асіміляцыі грмадзянскай і старэнні ГРАМАДЗЯНІНА адзінае Рэчыпаспалітае, Польшчы. Вось чаму ў 1939-м за ДЗЯРЖАВУ гінулі і палякі, і тутэйшыя і грузіны... афіцэры РП выхоўваліся ў рыцарскай, шляхетнай традыцыі.
(no subject) - [info]wal_de_maar on November 10th, 2009 08:07 pm (UTC)
Тоширский[info]toshirskij on November 10th, 2009 04:28 pm (UTC)
Dzięki :)
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 04:31 pm (UTC)
Proszę)
datčanin[info]datcanin on November 10th, 2009 07:22 pm (UTC)
ня трэба нам шляхта! мы адбудуем сапраўдную каталіцкую сялянскую Рэспубліку на чале з АГЛы, гэтакі каталіцка-нацыскі сацыялістычны вырай - так кажа наш фюрэр! http://gorliwy-litwin.livejournal.com/352706.html
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 07:24 pm (UTC)
ой-вэй! такі да, запалім грамнічную свечку (ці няма тут нацы-паганства??) у чэсць апошняга абаронцы ад свядомаатлянтаў!
(no subject) - [info]lutavit on November 10th, 2009 09:52 pm (UTC)
mirek665: kryhi[info]mirek665 on November 10th, 2009 07:54 pm (UTC)
...nu Alachnovič u pryncypie taksama zza ŭłasnaj hłupaści u Miensk pierajechaŭ, jon zdajecca navat na karotki čas pavieryŭ, što u GPU narmalnyja ludzi jość, što jany prosta tak mocna za biaspieku pracoŭnych chvalujucca..
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 07:57 pm (UTC)
так, але Аляхновіч рэальна ня ведаў, як працуе сістэма, Тарашкевіч мусіў ведаць, хаця б праз тых відавочцаў, з якімі ён камунікаваў.
lm_wkl[info]lm_wkl on November 10th, 2009 09:59 pm (UTC)
Z napisanym tut absolutna zhodny. Czy można dać u Litwu?

Mienawita tak my Litwiny-monarchisty i katoliki hetuju sytuacyju i razumiejem. Nażal dla chłopomańskich Biełarusau niaważnyja ani Skirmuntt, ani Woyniłłowicz, ani IKM Radzwiłły, ani materyjalnaja kultura Litwy - WKL, jakaja u Polszczy była b zachawanaja. Jany hatowyja achwiarawać usim hetym dziela dyjalektu, na jakim i siońnia bolszaść ich surodziczau nie razmaulaje nawat u siemjach (mima deklaracyjau). Chiba tamu, szto u polskaj mowie u proźwiszczach nazwanych asobau zaszmat padwojnych littar. Heta usio niejak niaprosta, treba wa usim hetym raźbiracca, a tak nia choczacca, kali prychodzić komisar "Szarikoff" i każa "uziać usio i padzialić..." Im hetaja reczaisnaść milej, czym usie katedry, dyjacezyi i majontki WKL razam uziatyja. Tolki czamu tady i siońnia jany tryźniać "nu nada ż szto b krasiwa było, a to jak ża..." Sami hetuju pieknaść źniszczali, a ciapier choczuć kab "krasiwa..."
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 10:03 pm (UTC)
Калі ласка, перадрукоўвайце.

Так, хочуць, каб "красіва" было, але атрымліваецца калгасны гламур. Прыкладна тое ж самае адбываецца і ў ідэйным плане - альбо паразітаванне на літоўскай спадчыне, але каб абавязкова з перакуленай герархіяй сэнсаў альбо шчыры русізм, пры чым ніхто дагэтуль не прад'явіў яго візуалізацыі, канцэпту, вобразу.
aliaks[info]aliaks on November 10th, 2009 10:12 pm (UTC)
Збольшага згодны, але прэтэнзіі павінны быць ня толькі да кволага і хворага беларускага нацыяналізму, але і да польскага, літоўскага, украінскага, расейскага. Беларускі нацыяналізм стаўся рэакцыяй на паводзіны суседзяў. Брыдка нават думаць пра валтузьню паміж Літвой і Польшчай за Вільню - у той самы час, калі захлыналася ў крыві Слуцкае паўстаньне, а Полацак і Магілеў ужо 3 гады стагналі пад бальшавіцкім ботам.

Пакуль нашы дзяржаўныя эліты не адмовяцца ад вузкалобага нацыяналізму, цераз наш край па-ранейшаму будуць гойсаць чужыя войскі - рускія, швэдзкія, нямецкія, французскія, амэрыканскія... Трэба яднацца вакол нашай зямлі і крыві, а не падзяляцца паводле мовы ці веравызнаньня. А стварэньне з роднай мовы мёртвага уніфікаванага культу - злачыннае глупства нацыяналізму.

І яшчэ адно. Абагульняць ды зьмешваць заходнерусізм і бальшавізм - гэта занадта пэсымістычна, на мой густ. Я ўсё ж спадзяюся, што "родная нам Тверь", Смаленск, Ноўгарад калісьці ацалеюць ад гэтай азіяцкай хваробы. Асабліва, калі мы ім дапамажам :)
kryviec[info]kryviec on November 10th, 2009 10:19 pm (UTC)
"Абагульняць ды зьмешваць заходнерусізм і бальшавізм - гэта занадта пэсымістычна, на мой густ."

Я ўсё ж меў на ўвазе пад заходнерусізмам пэўную ідэалогію, якая звязваецца з канкрэтнымі імёнамі: Каяловіч і Ко. Дарэчы, у яго поглядах можна выразна прасачыць рысы бальшавіцкай дактрыны.
(no subject) - [info]aliaks on November 10th, 2009 10:31 pm (UTC)
(no subject) - [info]puszczanski_pan on November 11th, 2009 12:03 am (UTC)
(no subject) - [info]aliaks on November 11th, 2009 12:31 am (UTC)
 
 

Advertisement

Customize