Home

Advertisement

Customize
 
 
01 April 2009 @ 11:07 am
Новы нацыяналізм  
Дзейнічаць, жадаць патрэбнага - таго, што хоча лёс, - мы можам толькі ў нашым часе. Хай ён здаецца цяжкім, гідкім і дурным - мы кажам яму "Так", як сейбіт кажа "Так" сваёй раллі. А дзе нам яшчэ быць, калі не ў ім? Любая спрэчка з часам, у якім жывеш, ёсць ні што іншае, як прызнанне ўласнай нягегласці. Дык рупмася пра тое, каб наш час уступіў у правы, - і ніякі іншы.
Эрнст Юнгер
 
Назіраючы за спрэчкамі паміж традыцыяналістамі (імперыялістамі, манархістамі) і нацыяналістамі, прыходжу да высновы што гэты водападзел трэба пераадольваць ды імкнуцца да сінтэзу. Схаластычныя дэбаты і варажнеча ні да чаго добрага не прывядуць, таму рана ці позна прыйдзе ўсведамленне таго, што варта выступіць адзіным фронтам. Дый вораг таксама адзіны - мандыялізм, інтэрнацыяналізм, ліберальны нацыяналізм. 

Сярэднявечны лад не аднавіць, гэтаксама як не вернеш дамадэрную традыцыйную супольнасць. Якая ніякая, хай кволая, але беларуская нацыя існуе і з гэтым трэба лічыцца, як і з тым, што класічны нацыяналізм перажывае відавочны крызіс. Ці ёсць тыя кропкі скрыжавання, агульныя падставы, якія моглі б аб'яднаць артадаксальны традыцыяналізм і нацыяналізм. Яны ёсць.

1. Кроў. Гэта не памеры чэрапу, набор генаў ды інш. Гэта не біялагічная, але сімвалічная субстанцыя. Міф пра супольнае паходжанне: ці тое ад князя Бая, ці тое ад крывічоў, літвы, дрыгавічоў, ятвягаў. Гэты міф у спалучэнні з тутэйшасцю, усведамленнем святасці нашай зямлі як своеасаблівая ініцыяцыя дазваляе адчуць голас крыві не толькі 100 % этнічным беларусам, ён выклікае да жыцця пэўны тып душэўнай пароды. Дарэчы, менавіта таму Пушкін - расійскі геній, а Міцкевіч - геній тутэйшы.

2. Традыцыя. Гэта не толькі скарбонка сакральнага, якое праявілася ў нашым Краі ў спрадвечным язычніцтве або ў форме хрысціянскіх канфесій, але і гісторыя, мова, ўсё тое, што звязвае духоўнымі повязямі тутэйшых людзей з нашай зямлёй і зноў жа мае сімвалічнае, міфалагічнае, рэлігійнае вымярэнне.

3. Дзяржава. Па вялікім рахунку, сёння ўжо становіцца не істотным, ці змагаемся мы за спадчынную манархію, ці за аўтарытарную нацыянальную дзяржаву. Можна і трэба марыць пра ўваладаранне Габсбургаў на вялікалітоўскім пасадзе, можна спадзявацца, што беларуская нацыянальная дзяржава зможа існаваць у аўтаркіі. Ключавым тут ёсць праблема прынцыпу арганізацыі ўлады і ўсталяванне герархіі. Патрэба ў харызматычным лідэры будзе заўжды, незалежна ад таго, ці будзе ён дынастам ці выхадцам з народу. Гэтаксама будзе заўжды патрэбнай эліта, здатная мабілізоўваць масы люду дзеля палітычнага змагання, то бок дзеля таго, каб народ ператвараўся ў нацыю. Фармаванне ўплывовай эліты і ёсць самай актуальнай  задачай меркаванага адзінага фронту. Далей пытанне дзяржаўнасці будзе ўжо вырашацца на іншым узроўні, бо ўжо цяпер сапраўднымі суб'ектамі вялікай палітыкі ёсць толькі вялікія абшары.
 
PS Усім, каму гэта цікава, буду ўдзячны за піяр допісу.
 
 
( 169 comments — Post a new comment )
aliaks[info]aliaks on April 1st, 2009 08:20 am (UTC)
Няблага было б зладзіць круглы стол на гэты конт. Але ў РБ гэта будзе складана: усе завішчаць адразу - "слёт фашиствующих молодчиков!" :)

Можа для пачатку нейкую агульную суполку ў ЖЖ стварыць?
kryviec[info]kryviec on April 1st, 2009 08:25 am (UTC)
ідэя добрая наконт круглала стала. суполак хапае, хаця можна будзе і стварыць новую. але спачатку хацелася б тут убачыць розныя меркаванні зацікаўленых бакоў.
(no subject) - [info]aliaks on April 1st, 2009 08:42 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 08:46 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 09:11 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 09:13 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 09:30 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 09:35 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 09:39 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 09:44 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 09:47 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 09:49 am (UTC)
(no subject) - [info]denkral on April 25th, 2009 05:46 pm (UTC)
(no subject) - [info]denkral on April 25th, 2009 06:00 pm (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 25th, 2009 06:08 pm (UTC)
(no subject) - [info]denkral on April 25th, 2009 06:30 pm (UTC)
(no subject) - [info]kapialush on April 1st, 2009 10:17 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 10:20 am (UTC)
(no subject) - [info]kapialush on April 1st, 2009 10:23 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 10:26 am (UTC)
(no subject) - [info]kapialush on April 1st, 2009 10:29 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 10:37 am (UTC)
(no subject) - [info]kapialush on April 1st, 2009 10:38 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 11:00 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 11:09 am (UTC)
(no subject) - [info]aliaks on April 1st, 2009 09:19 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 09:25 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 10:14 am (UTC)
(no subject) - [info]kapialush on April 1st, 2009 10:24 am (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 10:32 am (UTC)
(no subject) - [info]tony_tosh on April 1st, 2009 04:07 pm (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 04:23 pm (UTC)
(no subject) - [info]tony_tosh on April 1st, 2009 12:47 pm (UTC)
(no subject) - [info]aliaks on April 1st, 2009 03:22 pm (UTC)
(no subject) - [info]tony_tosh on April 1st, 2009 04:11 pm (UTC)
(no subject) - [info]aliaks on April 1st, 2009 05:18 pm (UTC)
(no subject) - [info]coipish on April 1st, 2009 10:49 pm (UTC)
(no subject) - [info]amberss on April 1st, 2009 10:47 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 11:04 am (UTC)
cymus[info]cymus on April 1st, 2009 08:42 am (UTC)
Падпісваюся!
Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza): Litwin[info]nicolaev on April 1st, 2009 09:07 am (UTC)
А як жа першасная падстава — Бог?!!
Які і ў паганцаў ёсь, і ў тэістых.
kryviec[info]kryviec on April 1st, 2009 09:09 am (UTC)
гл. пункт № 2.
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 09:14 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 09:15 am (UTC)
Алесь Чайчыц[info]czalex on April 1st, 2009 09:29 am (UTC)
Для таго, каб задавальняць мэты ў пункце 3., не абавязкова браць уладу ў краіне ў сэнсе кантраляваньня адміністрацыйнага апарату. Можна ствараць "дзяржаву ў дзяржаве" ў форме грамадзкай арганізацыі.
kryviec[info]kryviec on April 1st, 2009 09:31 am (UTC)
мэта любой арганізацыі такога кшталту - поўніца культурнай і палітычнай улады ў краіне.
(no subject) - [info]czalex on April 1st, 2009 09:57 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 10:04 am (UTC)
(no subject) - [info]czalex on April 1st, 2009 10:12 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 11:02 am (UTC)
(no subject) - [info]lutavit on April 1st, 2009 11:31 am (UTC)
(no subject) - [info]czalex on April 1st, 2009 11:42 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 11:48 am (UTC)
(no subject) - [info]czalex on April 1st, 2009 11:51 am (UTC)
krewa[info]krewa on April 1st, 2009 09:29 am (UTC)
Сам пра гэтае ўвесь час кажу. Абавязкова пакінуў у сябе спасылку. Але ў мяне ёсць падставы сумнявацца ў адэкватнасці пэўных прадстаўнікоў правага істэблішменту, да якіх скіраваныя гэтыя карысныя развагі. Ты не меньш, пра неабходнасць стварэння пэўнай агульнай платформы нацыянальнага адзінства нагадваць патрэбна.
kryviec[info]kryviec on April 1st, 2009 09:32 am (UTC)
рані ці позна пачынаць усё адно прыйдзецца. а калі не - тады застаецца прызнаць сваю паразу і няздатнасць да арганізаваных франтальных дзеянняў у культурным і палітычным змаганні.
(no subject) - [info]krewa on April 1st, 2009 09:58 am (UTC)
(no subject) - [info]vouk on April 1st, 2009 01:51 pm (UTC)
(no subject) - [info]krewa on April 1st, 2009 02:51 pm (UTC)
(no subject) - [info]vouk on April 1st, 2009 01:47 pm (UTC)
zlobniy_monstr[info]zlobniy_monstr on April 1st, 2009 10:07 am (UTC)
Слушна, добры пачатак для добрай справы!
Капялюш: Эвала[info]kapialush on April 1st, 2009 10:42 am (UTC)
Зьмястоўны і дарэчны допіс. Прапіярыў.
magictop30[info]magictop30 on April 1st, 2009 11:08 am (UTC)
TOP: 2009-04-01 15:10
Вы попали в top30 на яндексе самых обсуждаемых тем в блогосфере. Поэтому копия вашего поста доступна в ленте по ссылке
Почитать текст со всеми комментариями можно тут
Это Ваш 2-й ТОПовый пост за последний год. Посмотреть статистику автора можно тут.
Кризиса нет, есть Блогун © НадежныйИсточник
Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza): Wiciaz[info]nicolaev on April 1st, 2009 11:59 am (UTC)
Re: TOP: 2009-04-01 15:10
Дядька Бот Топыч, привет Смоленску, Брянску, Пскову и Твери!
Re: TOP: 2009-04-01 15:10 - [info]bacian on April 1st, 2009 02:12 pm (UTC)
Re: TOP: 2009-04-01 15:10 - [info]biespartyjny on April 1st, 2009 02:15 pm (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 02:20 pm (UTC)
(no subject) - [info]bacian on April 1st, 2009 02:25 pm (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 02:31 pm (UTC)
(no subject) - [info]bacian on April 1st, 2009 02:39 pm (UTC)
(no subject) - [info]biespartyjny on April 1st, 2009 02:40 pm (UTC)
(no subject) - [info]marinnobot on April 1st, 2009 11:40 am (UTC)
Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza): Litwin[info]nicolaev on April 1st, 2009 12:03 pm (UTC)
Уже 6-е место в вашем Топе.
До Смоленска рукой подать,
Тверь заждалась и радуется!
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 12:04 pm (UTC)
(no subject) - [info]radzimich on April 1st, 2009 12:19 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 12:20 pm (UTC)
(no subject) - [info]radzimich on April 1st, 2009 12:22 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 12:25 pm (UTC)
(no subject) - [info]radzimich on April 1st, 2009 12:27 pm (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 12:26 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 12:26 pm (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 12:31 pm (UTC)
(no subject) - [info]radzimich on April 1st, 2009 12:39 pm (UTC)
(no subject) - [info]nicolaev on April 1st, 2009 01:38 pm (UTC)
wadzik[info]wadzik on April 1st, 2009 11:40 am (UTC)
я лічу, што дзеля гэтага патрэбна ўсяго толькі ўзаемапавага групаў/індывідаў, успрыманьне адрознасьці як натуральнай зьявы і пошук супольнае глебы,што вы тутака і паспрабавалі зрабіць. Выпрацоўка гэткае ўстаноўкі патрабуе ад індывіда значных маральных ды інтэлектуальных высілкаў, перадусім адмовы ад канфрантацыі падчас дыскусіяў. Пытаньне ў тым,наколькі шырокай можа быць гэтая глеба і дзе сканчаецца згода і пачынаецца падставовая непрымірымасьць.Ад гэтага будзе залежаць і шырыня гэтае супольнасці.
што да пытаньня ўлады,то тут падтрымліваю czalexA
lesnoi_slon[info]lesnoi_slon on April 1st, 2009 12:38 pm (UTC)
Вот ведь времена - даже разговаривая о Традиции люди душой болеют о попадении в Топ Яндекса. Общество спектакля. Ага.
kryviec[info]kryviec on April 1st, 2009 12:40 pm (UTC)
Хай піяраць.
(no subject) - [info]radzimich on April 1st, 2009 12:40 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 12:42 pm (UTC)
(no subject) - [info]lesnoi_slon on April 1st, 2009 12:46 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 12:48 pm (UTC)
(no subject) - [info]lesnoi_slon on April 1st, 2009 12:51 pm (UTC)
(no subject) - [info]radzimich on April 1st, 2009 12:48 pm (UTC)
(no subject) - [info]ljoksa on April 1st, 2009 01:09 pm (UTC)
stricte ad usum internum[info]tony_tosh on April 1st, 2009 01:15 pm (UTC)
Ведаеш, мне ўсё-ж такі падаецца, што сёння наша задача - не дабівацца палітычнае ці эканамічнае ўлады, не пошук кампрамісаў з беланацыяналістымі, а стварэнне традыцыяналістскай эліты. Спакойная, размеркаваная праца з людзьмі. Па-мойму лепш адмовіцца ад НоваКрывіі, якая прырэчаная памерці ў нашым сьвеце, каб нашыя ўнукі ці праўнікі спазналі тую Крывію, якая стане на тысячагоддзі.

Калі нават мы(маю на ўвазе аднадумцаў) і прыдзем зараз, хутка да ўлады, то хутка яе й згубім. Максімум чаго мы зможам дасягнуць - паўтору гісторыі з III Рэйхам - бліцкрыг-імперыяй. За 12 год яна прайшла тое, што сапраўдныя імперыі праходзілі цягам стагоддзяў - ад раптоўнага ўзросту да ўпадку і развалу. Лічу, што створанаю ў найбліжшай перспектыве(20-30 год) НоваКрывію чакае нешта падобнае.

Там шчэ была ідэя адносна працы з бізнэсоўцамі. Што ж, я ў адказе на той камент усё-ж такі напісаў фігню. Проста ўспомнілася, што калі мне было так 7-8 гадоў, мой дзядзька пытаўся мне ўцяміць што мы ліцьвіны, я яго тады не зразумеў канешне :) У маладых бізнэсоўцаў я такога не сустракаў, хутчэй проста пачуццё гонару за сваю Айчыну, якая ў іх можа і знаходзіць нейкія карані ў ВКЛ, аднак сур'ёзным яе пачаткам яны лічаць БССР тыпу 1944 году.

Ну і працытую табе Рэне Генона, 1927 год, здаецца.

Современный мир есть не что иное, как отрицание традиционной и сверх-человеческой истины. И в случае такого понимания сущности современного мира всем человечеством финальная трансформация произошла бы безо всякой катастрофы, которой иначе нельзя избежать ни при каких условиях. И мы не ошибемся, если скажем, что такое понимание чревато воистину неисчислимыми практическими последствиями. Но, с другой стороны, трудно представить себе, что действительно все смогут достичь этого знания, так как большинство современных людей сегодня далеки от этого, как никогда ранее. Впрочем, это даже и не является строго необходимым, так как в данном случае достаточно небольшой, но адекватно сформированной элиты для того, чтобы задать массе определенное направление. При этом масса, подчиняющаяся воздействию элиты, могла бы даже и не подозревать о существовании самой этой элиты и о методах ее воздействия. Возможно ли еще на Западе формирование такой элиты?
...
Элита, о которой мы говорим, могла бы , пока для ее формирования еще осталось немного времени, подготовить эту трансформацию таким образом, чтобы она произошла при наиболее благоприятных условиях, и чтобы заключенные в ней неизбежные потрясения были бы сведены к минимуму. Но даже если бы этого не удалось добиться , у нее остается еще одна, более важная задача способствовать сохранению того, чему суждено пережить гибель современного мира и принять участие в становлении мира грядущего. Вполне понятно, что не следует дожидаться конца нисхождения, чтобы начать подготавливать новое восхождение, так как такое восхождение неизбежно грядет даже в том случае, если нельзя избежать финального катаклизма, которым завершится процесс нисхождения. Итак, в любом случае усилия не будут потрачены даром: и потому, что сама эта элита будет вознаграждена сторицей уже самим фактом своего появления, и потому, что так или иначе результаты этих усилий с необходимостью коснутся всего человечества.
kryviec[info]kryviec on April 1st, 2009 01:24 pm (UTC)
Я не кажу, што асноўная задача - гэта стварэнне чарговай палітычнай партыі ці шэраговай грамадскай арганізацыі, пагатоў, не прагну адразу ж кідацца ў імперыялістычную вайну.

наконт працы - цалкам згодны, гэта і намагаемся рабіць. мой допіс быў акурат пра тое, што і з ліку традыцыяналістаў, і з ліку нацыяналістаў можна рэкрутаваць чальцоў меркаванай эліты або, калі заўгодна, ордэну. ідзецца пра аб'яднанне высілкаў ідэйных і дзейсных людзей, бо сярод першых і другіх такія ёсць. і яны могуць знайсці супольны грунт, вядома, калі маюць хаця б каліва глуздоў у галаве.

для мяне сёння ўжо відавочна, што патрэбны імпульс, які надаў бы нашай дзейнасці яшчэ больш сістэматычны і паўсюдны (татальны) характар. дзеля гэтага патрэбныя ў тым ліку і сур'ёзныя матэрыяльныя сродкі. а "нашыя" бізнэсоўцы ёсць, толькі трэба іх шукаць і працаваць з імі.
(no subject) - [info]tony_tosh on April 1st, 2009 01:42 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 01:46 pm (UTC)
мисс непостоянство[info]witaminych on April 1st, 2009 01:25 pm (UTC)
па-мойму, нацыяналізм (хоць і не беларускі) ужо перажываў крызіс у канцы 30х - першай палове 40х гадоў...
любоў і павага да сваёй краіны і яе культуры, канешна, павінна існаваць, але не павінна перарастаць у нацыяналістычную фанатычнасць. Нацыяналізм выклікае варожасць да іншых народаў і вядома да чаго прыводзіць.
А выкарыстоўваючы радыкальныя метады наўрад ці можна прывіць сярэднестатыстычнаму грамадзяніну любоў да сваёй культуры (варта ўзгадаць хаця б рэзкую беларусізацыю 90-х).
Трэба мысліць глабальней.
biespartyjny[info]biespartyjny on April 1st, 2009 01:31 pm (UTC)
> Нацыяналізм выклікае варожасць да іншых народаў і вядома да чаго прыводзіць.
Вельмі спрэчна. Да чаго прывёў нацыяналізм нарвегаў і фінаў? Да чаго прывяла "братняя любоў" карэлаў?
> любоў і павага да сваёй краіны і яе культуры, канешна, павінна існаваць, але не павінна перарастаць у нацыяналістычную фанатычнасць
За тое, што ты сапраўды любіш, трэба быць гатовым біцца. Праграма "любіць, любіць, і больш нічога не рабіць" - гэта нейкі пацыфістычны выкід, заснаваны не на рэальнасці, а на нейкай хіпі-апантанасці.
(no subject) - [info]witaminych on April 1st, 2009 01:49 pm (UTC)
(no subject) - [info]biespartyjny on April 1st, 2009 01:56 pm (UTC)
(no subject) - [info]tony_tosh on April 1st, 2009 03:54 pm (UTC)
(no subject) - [info]kapialush on April 1st, 2009 08:11 pm (UTC)
(no subject) - [info]tony_tosh on April 2nd, 2009 07:25 am (UTC)
(no subject) - [info]kapialush on April 2nd, 2009 09:22 am (UTC)
(no subject) - [info]tony_tosh on April 1st, 2009 03:57 pm (UTC)
(no subject) - [info]witaminych on April 2nd, 2009 10:34 am (UTC)
(no subject) - [info]biespartyjny on April 2nd, 2009 10:43 am (UTC)
Ci moża Niamieczczyna 30-ch służyć za prykład? - [info]lm_wkl on April 7th, 2009 08:30 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 01:33 pm (UTC)
(no subject) - [info]witaminych on April 1st, 2009 01:54 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 01:55 pm (UTC)
(no subject) - [info]witaminych on April 1st, 2009 02:09 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 1st, 2009 02:10 pm (UTC)
(no subject) - [info]biespartyjny on April 1st, 2009 02:10 pm (UTC)
(no subject) - [info]tony_tosh on April 1st, 2009 03:59 pm (UTC)
(no subject) - [info]vouk on April 2nd, 2009 09:58 am (UTC)
(no subject) - [info]witaminych on April 2nd, 2009 10:45 am (UTC)
(no subject) - [info]vouk on April 2nd, 2009 10:54 am (UTC)
(no subject) - [info]witaminych on April 2nd, 2009 02:51 pm (UTC)
(no subject) - [info]vouk on April 2nd, 2009 03:04 pm (UTC)
(no subject) - [info]witaminych on April 2nd, 2009 04:38 pm (UTC)
zepesh[info]zepesh on April 1st, 2009 01:34 pm (UTC)
А как правильно: Беларусь или Белоруссия?
stricte ad usum internum[info]tony_tosh on April 1st, 2009 01:44 pm (UTC)
А што гэта за дзіўныя літаркі ў тваім ЖЖ?
(no subject) - [info]zepesh on April 1st, 2009 01:55 pm (UTC)
(no subject) - [info]borysfen on April 1st, 2009 01:45 pm (UTC)
(no subject) - [info]zepesh on April 1st, 2009 01:56 pm (UTC)
(no subject) - [info]jakub_v on April 1st, 2009 03:30 pm (UTC)
(no subject) - [info]biespartyjny on April 1st, 2009 03:31 pm (UTC)
(no subject) - [info]zepesh on April 2nd, 2009 09:31 am (UTC)
(no subject) - [info]coipish on April 1st, 2009 10:30 pm (UTC)
(no subject) - [info]zepesh on April 2nd, 2009 09:32 am (UTC)
(no subject) - [info]petka_podkidysh on April 2nd, 2009 09:52 am (UTC)
(no subject) - [info]zepesh on April 2nd, 2009 10:05 am (UTC)
(no subject) - [info]coipish on April 2nd, 2009 10:46 am (UTC)
biespartyjny[info]biespartyjny on April 1st, 2009 02:14 pm (UTC)
Ідэолаг :)
lutavit[info]lutavit on April 1st, 2009 03:31 pm (UTC)
Re: Ідэолаг :)
ну счас начнёццо...
Алесь Мазанік[info]ales_mazanik on April 1st, 2009 03:16 pm (UTC)
Слушна, папіярыў!
drapeznik[info]drapeznik on April 1st, 2009 03:52 pm (UTC)
Слушна напісаў) Прапіяру)
Антон Францішак Брыль[info]ilnur on April 1st, 2009 04:28 pm (UTC)
Цікава. Але аператыўна аб'ядноўвацца можна хутчэй вакол агульнай справы, чым на агульнай базе. А якія практычныя справы зараз бачацца названым колам у аднолькавым ці падобным сьвятле?

Агульная базавая парадыгма культурнай прасторы была б дарэчы. Але зь яе стварэньнем будуць праблемы, канешне.
Вальдэмар[info]wal_de_maar on April 2nd, 2009 04:09 pm (UTC)
Вось згодны - трывалая агульная культурная прастора была б дарэчы.
vitazeniec[info]vitazeniec on April 1st, 2009 05:09 pm (UTC)
Ня трэба шукаць тое што нас дзеліць, але тое, што аб'ядноўвае - любоў да Айчыны.
Поўнасцю згодзен.
robinzon_anarki[info]robinzon_anarki on April 1st, 2009 06:35 pm (UTC)
мне падабаецца такая актыўнасць у гэтым пытанні! :)

даеш рэвалюцыю аб'яднаным фронтам!
kryviec[info]kryviec on April 1st, 2009 07:58 pm (UTC)
дзякуй. будзем рабіць рэвалюцыю разам)
Pavel Yukhnevich[info]rubon on April 1st, 2009 09:53 pm (UTC)
Алексей, а што такое "ліберальны нацыяналізм"?
kryviec[info]kryviec on April 2nd, 2009 11:29 am (UTC)
вось адна ілюстрацыя:

"Іслам, побач з хрысьціянствам (у яго праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай вэрсіях), а таксама юдаізмам, зьяўляецца адвечнай рэлігіяй беларускае нацыі. Мусульмане, хрысьціяне і юдэі вераць у аднаго і таго ж Бога, і зьяўляюцца трыма непадзельнымі часткамі нашае нацыі, што даводзіць гісторыя."
Kojpiš Anton // Койпиш Антон: a[info]coipish on April 1st, 2009 10:28 pm (UTC)
У прынцыпе амаль згодны.
Ня ўпэўнены толькі ў пункце "Кроў": ці дастаткова толькі міта пра супольнае паходжаньне пры адсутнасьці гэтага паходжаньня на сам рэч?
Я перакананы, што міт пра агульнае паходжаньне ня меньш важны за агульны ґенатып.
Вядома, што ня толькі 100%-я беларусы (крывічы, ліцьвіны) могуць пачуць спрадвечную сувязь з нашай Зямлёй і Традыцыяй. Гэта могуць адчуць і, напрыклад, паўбеларусы. Але ж толькі таму, што на палову яны ўсё ж беларусы. Таксама могуць яе адчуць выхадцы з ґенэтычна-блізкіх народаў. Але менавіта праз ґенэтычную блізасьць.
Да таго ж хаця людзі й ня схільны ймкнуцца ды праўды, яны схільны ймкнуцца быць упэўненымі, што ймкнуцца да праўды. А ўсё большае разьвіцьцё навукі й усё большая ступень агульнай адукаванасьці насельніцтва (а я спадзяюся, што агульная адукаванасьць насельніцтва будзе ўсё ж павялічвацца) прывядзе да таго, што міт пра агульнае паходжаньне пры адсутнасьці рэальнага агульнага паходжаньня будзе ўсё больш і разьбівацца аб гэтыя веды.
ЗЫ Спадзяюся, я ня вельмі сумбурна напісаў, бо ўжо вочы зьліпаюцца :))
ЗЗЫ На жаль, толькі зараз пабачыў запіс і толькі зараз магу прапіярыць.
lesnoi_slon: pic#56064326[info]lesnoi_slon on April 2nd, 2009 09:58 am (UTC)
А татары-караимы, погибшие на Грюнвальде, могут считаться беларусами?
Или они бились не за Беларусь, а потому что чурки тупоголовые?
(no subject) - [info]coipish on April 2nd, 2009 10:41 am (UTC)
(no subject) - [info]lesnoi_slon on April 2nd, 2009 10:46 am (UTC)
(no subject) - [info]coipish on April 3rd, 2009 03:10 am (UTC)
(no subject) - [info]lesnoi_slon on April 3rd, 2009 06:40 am (UTC)
(no subject) - [info]coipish on April 3rd, 2009 10:19 am (UTC)
Pavel Yukhnevich: kruhakryzh[info]rubon on April 2nd, 2009 09:39 am (UTC)
Яшчэ вось пытанне: калі нацыя ўсёткі існуе, то якая нацыянальная ідэя ў нас?
kryviec[info]kryviec on April 2nd, 2009 11:32 am (UTC)
збольшага "чарка ды шкварка".
datčanin[info]datcanin on April 2nd, 2009 03:37 pm (UTC)
навошта рэанімаваць тое, што памірла (памірае), нацыяналізм у сэнсе? зь кім вы будзеця садзіцца за "круглы стол"?
kryviec[info]kryviec on April 2nd, 2009 04:33 pm (UTC)
ён усё адно будзе жыць у той ці іншай форме, як і імперыя.
Piłsudczyk[info]pilsudczyk on April 2nd, 2009 06:21 pm (UTC)
Ідэя добрая. Толькі на мой погляд добрая яе рэалізацыя вымагае стратэгічнага плану на бліжэйшыя гадоў 20-30 мінімум, а то і болей. Каб Ідэя мела права на жыццё – ёй патрэбна добрая глеба, якую неабходна стварыць. Глеба, на якой і будзе працаваць новы лідэр. Закладаць яе патрэбна яшчэ са школы, дзе трэ’ давесці проста: што, дзе, навошта. Менавіта яны і складуць у будучым аснову для рэалізацыі Ідэі. А іначай атрымаецца яшчэ адна прафанацыя, як з бел.нац. Ды й то Зянону Станіслававічу было прасцей – на той час беларусаў трэба было толькі перафарбаваць і з БССР прыбраць дзве літры СС, але ж вынік нам сумнавядомы. А тут іншае поле дзейнасці, карацей патрэбна сустракацца і размаўляць.
kryviec[info]kryviec on April 2nd, 2009 06:23 pm (UTC)
вядома трэба. абы была воля рабіць нешта супольнае ў патрэбным кірунку.
(no subject) - [info]pilsudczyk on April 2nd, 2009 06:31 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 2nd, 2009 06:32 pm (UTC)
(no subject) - [info]pilsudczyk on April 2nd, 2009 06:36 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on April 2nd, 2009 06:36 pm (UTC)
(no subject) - [info]vouk on April 3rd, 2009 07:09 am (UTC)
(no subject) - [info]pilsudczyk on April 3rd, 2009 05:57 pm (UTC)
(no subject) - [info]vouk on April 4th, 2009 08:30 am (UTC)
(no subject) - [info]lutavit on April 3rd, 2009 07:58 pm (UTC)
(no subject) - [info]vouk on April 4th, 2009 08:27 am (UTC)
 
 

Advertisement

Customize