Home

Advertisement

Customize
 
 
27 December 2008 @ 04:24 pm
Халакост для паганцаў  
Пасля сумнавядомага спісу “нацыстаў-беларустэнаў” А. Белы не спыніў свайго змагання з прывідамі і гэтым разам ужо напісаў для рускамоўнага ізраільскага штотыднёвіка “Мост” артыкул-данос на “Радыё Свабода”, дзе спрабуе з дапамогай маніпулявання і падтасоўкі фактаў звінаваціць у міфічным “беларутэнскім нацызме” заснавальнікаў і сучасных супрацоўнікаў радыё, а заадно і ўсіх “адраджэнцаў”, нават Уладзіміра Арлова. Сваю порцыю хлусні атрымалі і прыхільнікі традыцыйнай этнічнай рэлігіі (паганства):

 Но если последовательно исключить из культурного поля Беларуси все эти 3 традиции, - православие, католицизм и иудаизм, как хотелось бы радикальным националистам, то что останется? Только языческий слой, доцивилизационный, враждебный всем монотеистическим религиям и цивилизационным структурам, созданным их культурными кодами. Современный белорусский идейный (пока ещё – не организационный, так как националистические организации типа Белорусского Народного Фронта не являются, на данный момент, однородно нацистскими) неонацизм очень тесно связан с неоязычеством. Эта органическая связь не всегда последовательно осознаётся сторонниками этих идеологических течений, но среди молодёжи, увлечение языческими ритуалами и «богами» почти автоматически влечёт за собой интерес к про-нацистским формированиям, их символике и исторической мифологии. И наоборот: нацистские взгляды и особенно – проекты будущего, - требуют «сакральной санкции», которую может дать только язычество. Сотни персональных блогов в Байнете дают возможность в этом убедиться. Две грани радикального националистического сознания, нацизм и язычество, символически объединяются свастикой, различными вариантами которой пестрит Байнет. Националистическая верхушка этой тенденции не только не противится, но и всячески культивирует. Организованные группировки сторонников язычества в открытую действуют практически во всех гуманитарных ВУЗах страны. Их лидеры прямо заявляют, что якобы «все авраамические религии» глубоко чужды глубинной психологии белорусов, их подлинным, а не навязанным извне, культурным запросам.

Гэтае абвінавачанне сфабрыкаванае ў лепшых традыцыях савецкай прапаганды, маўляў, існуе толькі адно слушнае меркаванне (ісціна, Бог, візія гісторыі і культуры), а астатнія – ілжывыя, паганскія, нецывілізаваныя, нялюдскія і г.д. Ну а каб гучала зусім пагрозліва, згадаем яшчэ і жупел, якім хіба што яшчэ дзяцей не палохаюць – уяўную небяспеку нацызму і карычневай чумы, якая вось-вось з сеціўных абшараў захлыне ўвесь навакольны свет. Разбірацца, якое дачыненне язычніцтва сапраўды мае да ідэалогіі нацыянал-сацыялізма, ніхто і не збіраўся, галоўнае навешаць ярлыкі і запісаць у шэрагі “ворагаў народу” (згадаем тут і “прысуд” паплечніка А. Белага ў “крыжовай выправе”: “…мы слаба душым нацыстаў – трэба мацней “праўду-матку” рэзаць. Не шкадаваць ворагаў Касцёла і народа”). Не ведаю, як трэба “душыць” нацыстаў, але ведаю як душылі “ворагаў Касцёлу” сярэднявечныя інквізітары, а “ворагаў народу” – бальшавіцкія каты. Акурат тут і выяўляецца, што ўсе абвінавачанні, якімі намагаюцца забрудзіць сваіх апанентаў новыя Тарквемады тычацца найперш і перадусім іх самых.

Нездарма, французскі мысляр Ален дэ Бенуа у сваім часе казаў, што вытокі таталітарных ідэалогій знаходзяцца ў секулярызаваных месіянскіх, празелітычных памкненнях юдэа-хрысціянскага монатэізму. І менавіта ў старазапаветнай нецярпімасці і апалогіі выключнасці богаабранага народу хаваюцца вытокі як бальшавізму, гэтак і нацызму. Падрабязней пра гэта, а таксама пра “монатэістычную” сутнасць нацызма можна прачытаць у нарысе А. дэ Бенуа “Адольф Гітлер прыпадабняўся да габрэяў” .

Такія чынам, ніякай наўпроставай сувязі паміж традыцыйнай этнічнай рэлігіяй (язычніцтвам) і нацызмам не існуе, а вось сувязь апошняга акурат з радыкальнымі монатэістычнымі дактрынамі досыць відавочная. Возьмем хаця б аднолькавыя іх ўстаноўкі: “адзін райх, адзін народ, адзін фюрэр” і “адін бог, адна царква, адзін месія”. Таму, бадай, асноўная прычына, чаму нехта хоча запісаць усіх у “нацысты” – спроба зганіць ды нават вынішчыць (пакуль толькі інтэлектуальна) нязгодных з “абвешчаннем” Белага. Аналагічныя метады, праўда ўжо з непрыхаванымі мэтамі, выкарыстоўваюць і сучасныя маскоўскія “палітолагі”. Параўн. выказванне М. Лявонцьева: “Не вернуть ли нам и Прибалтику? А почему бы и нет. Мое мнение: государственная самостоятельность прибалтийских республик оказалась несостоятельной. Они не справились с этой задачей, потому что оказалось, что значительное большинство этнически местного электората – это нацисты. А нацисты – это люди, с которыми нормальный разговор и наделение их нормальными правами невозможны. Это люди, в которых нужно стрелять. Пуля – единственный аргумент против нацистов. И они дождутся, что наши танки будут стоять в Риге”.

У выніку маем наступны лагічны шэраг: беларускія нацыяналісты і адраджэнцы – гэта паганцы, паганцы – гэта нацысты, прыбалты – таксама нацысты, кожнаму нацысту – куля. Гэта і ёсць канчатковая мэта таго, пра што мрояць як расейскія “апрычнікі”, гэтак і іх тутэйшыя калегі. Нездарма, “гарлівы літвін” у сваіх поглядах збліжаецца з абаронцамі савецкага рэжыму, у тым ліку прадстаўнікамі сучаснага беларускага афіцыёзу, якому, аказваецца, трэба яшчэ і падзячыць за ўсталяваны ў рэспубліцы “міжэтнічны і міжканфесійны” спакой. Дужа паказальна і тое, як прысабечваючы права прамаўляць ад імя усіх літвінаў Белы заяўляе: “Лiтвiны зацiкаўленыя у тым, каб Лукашэнка пратрымауся як мага даужэй. Тамму мы зычым яму моцнага здароуя i палiтычнай iнтуiцыi. Ягоны эканамiчны генiй, канешне, будзе вельмi моцна выпрабоувацца у наступным годзе (а можа i даужэй), але мы, як шмат разоу ужо казалi, не за гэта найбольш яго паважаем, а рыхтык за ягоны паслядоуны (прынамсi дагэтуль) антынацызм”. Не будзем чарговым разам згадваць прыхільнае выказванне Прэзідэнта пра гітлераўскую мадэль улады, каб не псаваць яго імідж паслядоўнага антынацыста.

Колькі слоў трэба сказаць і пра сімвал, які нібыта аб’ядноўвае грані “радикального националистического сознания” – свастыку. Вядома, для прафесійных змагароў з нацызмам адной толькі яе згадкі досыць, каб зрабіць высновы ды шчыраваць у праклёнах. Мы не будзем тут даводзіць, што сам знак значна старэйшы за нацызм і адназначна іх атаесамляць некарэктна, і што ён досыць пашыраны як ў хрысціянскім мастацтве, гэтак і ў беларускім народным арнаменце ды г.д. Звернемся лепей да меркавання навукоўца Рамана Багдасарава, які адмыслова займаўся гісторыяй сімвала і напісаў пра яго цэлую манаграфію. У інтэрвію радыёстанцыі “Эхо Москвы” ён, між іншым, пытаецца: “Почему звезда, несмотря на то, что она была обагрена миллионами жизней… литров крови и жизней в коммунистический период. И у нас, и в Китае, и где угодно, в Камбоджи… Она не вызывает отторжения и никогда не вызывала, даже в худшие годы советской власти, когда люди отправлялись эшелонами просто…

Зрэшты, на гэта мала хто звяртае ўвагу, бо нязручна, ускладняе бачанне сітуацыі, разбурае стэрэатып “ворага”. “Вораг касцёлу і народа” у выглядзе паганцаў і “нацыстаў-беларутэнаў” – вельмі зручны аб’ект нянавісці альбо як ахвяра для чарговага Халакосту і аўтодафэ. А. Белы абвяшчае з нагоды святкавання Ханукі: “Хаг Самеах! I няхай Пан скрушыць рог паганцам i у гэты раз!”. Але мы памятаем пра “подзвігі” юдэйскага цара Давіда ў змаганні з аманіцкімі паганцамі: “І сабраў Давід увесь народ і пайшоў да Равы, і ваяваў супроць яе і ўзяў яе… А народ, які быў у ім, ён вывеў і паклаў іх пад пілы, пад жалезныя малатарні, пад жалезныя сякеры, і кінуў іх у абпальныя печы. Так ён зрабіў з усімі гарадамі Аманіцкімі. І вярнуўся пасьля таго Давід і ўвесь народ у Ерусалім” (Другая Царстваў, 12:29,31). Вам гэтае апісанне нічога не нагадвае?...
 
UPD А вось тут колькі карыкатураў на "змагарную" дзейнасць :))
 
 
( 74 comments — Post a new comment )
lipski[info]lipski on December 27th, 2008 02:10 pm (UTC)
"Ня кідайце бісер ваш перад ствіньнямі". Белы - скажэнны маргінал. Што зь ім палемізаваць?!
kryviec: kryz[info]kryviec on December 27th, 2008 02:14 pm (UTC)
Гэта не палеміка з ім, хутчэй спроба акрэсліць сваю пазіцыю.
Юрась Зянковіч[info]ziankovich on December 27th, 2008 10:09 pm (UTC)
+100
Leon[info]pawet on December 27th, 2008 02:31 pm (UTC)
Гэта ён у ЦК пажалаваўся ...

kryviec[info]kryviec on December 27th, 2008 02:43 pm (UTC)
у сінедрыён)
(no subject) - [info]lutavit on December 27th, 2008 04:03 pm (UTC)
[info]provydnyk on December 27th, 2008 02:41 pm (UTC)
Па першае нагадала саўковы стыль, па другое бачна адразу што чалавек недасканальна разбіраецца ў тым, за што спрабуе ўзяцца і трэцяе напісана ўсё ў стылі "я Дартаньян, а усе підарасы"
kryviec: kryz[info]kryviec on December 27th, 2008 02:42 pm (UTC)
гэта вы пра Белага? ;)))
(no subject) - [info]provydnyk on December 27th, 2008 02:48 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 27th, 2008 02:49 pm (UTC)
Kaciaryna Kazačonak[info]amberss on December 27th, 2008 02:55 pm (UTC)
а вы выраышылі ягонай жа метадалогіяй звінаваціць хрысціянсва, нават у нацызме. ой,смех адзін
kryviec[info]kryviec on December 27th, 2008 02:58 pm (UTC)
вы не зразумелі таго, што я хацеў сказаць. монатэістычная прэтэнзія на адзіную ісціну і абсалют з адначасным далучэннем да ліку ворагаў тых, хто з гэтым нязгодны - гэта тое, што ўжо ў свецкім абліччы хацелі рэалізаваць татталітарныя ідэалогіі. але хрысціянства можа існаваць і без "старазапаветнага" афекту.
(no subject) - [info]amberss on December 27th, 2008 04:09 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 27th, 2008 04:10 pm (UTC)
(no subject) - [info]pawet on December 27th, 2008 04:22 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 27th, 2008 04:23 pm (UTC)
(no subject) - [info]amberss on December 27th, 2008 04:25 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 27th, 2008 04:27 pm (UTC)
aliaks[info]aliaks on December 27th, 2008 04:22 pm (UTC)
Гаворачы праваслаўнай тэрміналёгіяй, таталітарныя рэжымы, заснаваныя на масавым псыхозе і тэроры, - наглядны прыклад апастасіі, адыходу ад сутнасьці хрысьціянства. Сам антыхрыст, як вядома, "у храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога". Прыгадайце таксама, што Дзяржынскі хацеў стаць ксяндзом, Сталін вучыўся ў сэмінарыі, а Мікаян увогуле быў рукапакладзены.
(no subject) - [info]kryviec on December 27th, 2008 04:27 pm (UTC)
(no subject) - [info]amberss on December 27th, 2008 04:53 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 27th, 2008 04:55 pm (UTC)
(no subject) - [info]amberss on December 27th, 2008 05:17 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 27th, 2008 05:18 pm (UTC)
(no subject) - [info]amberss on December 27th, 2008 05:24 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 27th, 2008 05:28 pm (UTC)
(no subject) - [info]amberss on December 28th, 2008 01:15 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 28th, 2008 02:27 pm (UTC)
(no subject) - [info]amberss on December 28th, 2008 04:12 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 28th, 2008 04:26 pm (UTC)
(no subject) - [info]datcanin on December 28th, 2008 12:44 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 28th, 2008 12:49 pm (UTC)
(no subject) - [info]datcanin on December 28th, 2008 01:17 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 28th, 2008 02:07 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 28th, 2008 12:55 pm (UTC)
(no subject) - [info]aliaks on December 27th, 2008 09:00 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 28th, 2008 08:05 am (UTC)
Капялюш: дрэва сусьвету[info]kapialush on December 27th, 2008 06:29 pm (UTC)
Белы чамусьці забывае аб тым факце што Трэці Райх быў хрысьціянскай дзяржаваю, і хрысьціянства было адным з галоўных чыньнікаў нацысцкай ідэалогіі :)
kryviec: kryz[info]kryviec on December 27th, 2008 06:31 pm (UTC)
пра гэта шмат хто забывае. бо нязручна. яны лепей займаюцца ўсхваленнем бязбожнай сталінскай улады.
Алесь Чайчыц[info]czalex on December 27th, 2008 10:12 pm (UTC)
не зусім. АФАІК Гітлер да хрысьціянства ставіўся досыць скептычна.
(no subject) - [info]kapialush on December 28th, 2008 01:09 am (UTC)
(no subject) - [info]czalex on December 28th, 2008 07:57 am (UTC)
для пущей наглядности - [info]kapialush on December 28th, 2008 12:22 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]toshirskij on December 28th, 2008 12:26 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]czalex on December 28th, 2008 12:45 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]kapialush on December 28th, 2008 12:49 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]czalex on December 28th, 2008 12:53 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]toshirskij on December 28th, 2008 01:01 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]toshirskij on December 28th, 2008 01:13 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]czalex on December 28th, 2008 08:28 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]datcanin on December 28th, 2008 12:47 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]kapialush on December 28th, 2008 12:52 pm (UTC)
Re: для пущей наглядности - [info]datcanin on December 28th, 2008 01:15 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 28th, 2008 08:23 am (UTC)
(no subject) - [info]czalex on December 28th, 2008 08:31 am (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 28th, 2008 08:34 am (UTC)
(no subject) - [info]palaszuk on December 28th, 2008 02:06 pm (UTC)
(no subject) - [info]kryviec on December 28th, 2008 02:11 pm (UTC)
(no subject) - [info]palaszuk on December 28th, 2008 11:10 pm (UTC)
lemantar: о.Анатолий[info]lemantar on December 29th, 2008 02:02 pm (UTC)
не згодны. так стасунки были, але казаць што гитлер грунтавауся на хрысциянстве глупства.
(no subject) - [info]kapialush on December 29th, 2008 02:09 pm (UTC)
drapeznik[info]drapeznik on December 27th, 2008 06:51 pm (UTC)
Чымсьці нагадвае больш старую копію [info]sakavik, з падобным ідыёцкімі загонамі, аднабаковым фанатызмам і верай у лухту. Не губляйце часу на "гэткіх персанажаў")

З.Ы. Сапраўды, стаўленьне "Есьць две точкі зрЭнійа. Адна ніправільная, фтарая - мая". Цьху.
kryviec[info]kryviec on December 27th, 2008 06:52 pm (UTC)
я асабліва не пераймаюся праз іх, проста нешта іранічны настрой сёння))...
Тоширский[info]toshirskij on December 28th, 2008 01:02 pm (UTC)
(no subject) - [info]palaszuk on December 28th, 2008 02:07 pm (UTC)
Алесь Чайчыц[info]czalex on December 27th, 2008 10:14 pm (UTC)
Чакаю, калі пачнуць пець адзін аднаму дыфірамбы Белы і Шаўцоў. Калі чытаеш іхныя "антыфашысцкія" тэксты, ствараецца ўражаньне, што гэта пісаў адзін і той жа чалавек
SkepSYS: dzieduś[info]skepsys on December 27th, 2008 11:56 pm (UTC)
а вы ўпэўненыя, што гэта ня так? ;)
kryviec[info]kryviec on December 28th, 2008 08:11 am (UTC)
дык ужо даўна спяваюць і абменьваюцца "досведам".
datčanin[info]datcanin on December 28th, 2008 12:49 pm (UTC)
я асабіста вельмі расчараваўся ў Шаўцове, клаі ён пачаў пісаць на замову (за грошы), у тым ліку за грошы Крамлю
Craoltoir[info]shupa on January 5th, 2009 09:19 pm (UTC)
:)
Re: :) - [info]czalex on January 5th, 2009 09:32 pm (UTC)
SkepSYS: dzieduś[info]skepsys on December 27th, 2008 11:59 pm (UTC)
у, во NNPR і да цябе дабраўся: http://nn.by/index.php?c=ar&i=22608
скарочаны ты толькі, дзядзьку, не дарос ішчо ;)
arco8iris[info]arco8iris on December 28th, 2008 11:09 am (UTC)
Я, канешне, не гісторык, але ж з майго пункту гледжання казаць пра існаванне нацыстаў у Беларусі, гэта ўжо само па сабе смешна. У нас і нацыяналістаў-та не існуе амаль за невялічкім выключэннем. І пры чым тут паганства да нацызму я так і не зразумела. Да нацыяналізму - я яшчэ магу зразумець, але нацыяналізм - гэта вораг глабалізацыі, ніяк не народу, краіны ці міру ва ўсім сьвеце. Як не бачу я нічога дрэннага ў нацыяналізме, так і ў паганстве не бачу нічога дрэннага. Па меньшай меры яно імпануе мне куды больш, чым хрысціянства і іншы бруд. Але гэта яшчэ не робіць мяне ні нацыстам, ні нацыяналістам нават. І дзе ў нас ва ўсіх гуманітарных ВНУ культывуецца нацыяналізм разам з паганствам у адчыненую? Нешта я не разумею, ці зусім ад жыцця адстала, цікава.
А вось гэта месца мяне так усміхнула, што я яшчэ дні тры буду біцца ў прыпадку істэрыкі: "Лiтвiны зацiкаўленыя у тым, каб Лукашэнка пратрымауся як мага даужэй. Тамму мы зычым яму моцнага здароуя i палiтычнай iнтуiцыi. Ягоны эканамiчны генiй..." Я, зразумела, не гісторык. Але я эканаміст, ды вельмі-вельмі нядрэнны. І наяўнасць у нашага прэзідэнту (не буду я пісаць ягоную пасаду з вялікай літары, хай прабачае мяне) эканамічнага генію стала для мяне навінай. Ніхто нават не пытаецца адкуль у старшыні каўгаса можа быць эканамічны геній :))) Мабыць яго геній занадта геніяльны дзеля мяне, бо я нават прыблізнага тлумачэння патэнцяльных прычын яго ўчынкаў не ведаю, розуму не дабіраю *ROFL*
kryviec: kryz[info]kryviec on December 28th, 2008 11:44 am (UTC)
Дзякуй за каментар і меркаванне. Пагаджуся, бадай, з усім)
 
 

Advertisement

Customize