Вы праглядаеце журнал [info]kryviec

uvierch
Усё надзвычай паказальна.

глядзець карты )

Адсюль

Гламурны нумар

  • 22 Тра 2012 at 12:57 PM
uvierch
Originally posted by [info]a_sinkiewicz at Гламурны нумар
Запіс для блога на kanservatyzm.by:

Чалавеку ўласцівае імкненне неяк вылучыцца і ўзнесціся над астатнімі. Прага да іерархічнага руху ўгару вядомая нават сярод жывёлаў: ваўчаняты нараджаюцца з роўнымі магчымасцямі, але дасягаюць розных прыступак у зграі. Гэты сацыяльны рухавік Ніцшэ назваў “воля да ўлады”. Яна можа выяўляцца вельмі па-рознаму.

Часцяком людзі адчуваюць непарыўную сувязь пакаленняў і ім нецікава вылучацца толькі перад сваймі сучаснікамі, – іх цікавіць маштаб цэлага роду, каб здабыць гонар перад продкамі і нашчадкамі. Такі гарызонт мыслення з’яўляецца сур’ёзным стымулам для раскрыцця свойго патэнцыялу. Тады чыноўнік энергічна ўзвышае свой край, інжынер вынаходзіць карысныя машыны, будаўнік, селянін, рабочы, пісьменнік – кожны імкнецца рабіць велічныя рэчы, што перажывуць стваральніка і ўвядуць яго ў гістарычны пантэон.

А ў хрысціянстве іерархічны рух ўгару наоўгул сягае ў вечнасць, дзе кожны ўрэшце атрымлівае належнае месца паводле ўласных высілкаў: “так будуць апошнія першымі, і першыя апошнімі; бо шмат пакліканых, ды мала выбраных” (Мф.20:16) Разуменне бясконцасці часу вымагае ад чалавека адпаведнага маштабу ўчынкаў, каб не сорамна было з імі ўвайсці ў гэтую вечнасць.

Але для большасці людзей “воля да ўлады” выраджаецца ў найгоршае марнаслаўства, у пошук імгненных знешніх адметнасцяў перад сучаснікамі: экстравагантны “прыкід”, модны “гаджэт”, “крутыя нумары” на машыне і г.д. Гэткі гламур звычайны для зялёнай моладзі, а сталых людзей ён прыпадабняе да дзікуноў, што мераюцца велічынёй косткі ў носе.

Чытаць далей )


rohi
Шкада хунту ў выгнаннімужыкоў. Уся дземакрацічаская грамадскасць на іх абрынулася, святы Z абвясціў анафему.

Як тут падказалі, палкоўнік Барадач падобны на аднаго капітана :)

Tags:

J. E.

  • 19 Тра 2012 at 3:52 PM
uvierch

Пра валадара

  • 17 Тра 2012 at 11:18 AM
karona


Мяне тут надоечы прызналі "лукашыстам" :). Падзел на ты "за" Лукашэнку альбо "супраць" даўно ўжо лічу нерэлевантным, але я не пра гэта. Хацеў сказаць колькі словаў пра сваё разуменне постаці валадара. Успрымаю яго (не канкрэтную асобу, а менавіта як постаць, гештальт) не як палітыка, а хутчэй праз прызму архаічных уяўленняў. На ім ляжыць адказнасць касмічнага маштабу, бо кіруе ён дзяржавай ды нацыяй, якія ўжо ў гэтым света нешта значаць ды могуць істотна на яго ўплываць. Таму звычайныя чалавечыя ацэны яго збольшага нікчэмныя. Валадар адказны перад багамі, перад сусветным парадкам. 

Асноўная функцыя валадара - дбаць пра магуту і дабрабыт кіраванай ім супольнасці, яе узрастанне, павялічэнне, набрынанне сілай, жыццёвай энэргіяй. Тыя, хто з гэтым добра даюць рады потым абвяшчаюцца святымі. Тых, хто не дае рады, - зрынаюць, забіваюць ды праклінаюць. Лёс валадара незайздросны: сёння ты на самым версе, а заўтра цябе вядуць на эшафот.

Таму я не "за", і не "супраць" АГЛ. Я за постаць валадара і тое, каб ён спраўна выконваў свае абавязкі. Калі выконвае - выдатна, калі не - фартуна адвернецца ад яго.

І яшчэ - дабрабыт і магута не дасягаюцца без ахвяраў.
uvierch
З 10 еўрапейскіх фільмаў, знятых апошнім часам і выпадкова прагледжаных, у добрай палове з іх у якасці галоўных герояў фігуруюць прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў.

Напэўна, сёння, каб цябе апазналі ў якасці сапраўднага еўрапейца, трэба быць гамасекам або цярпліва да іх ставіцца.

Пытанне толькі ў тым, а ці трэба агулам, каб цябе апазнавалі ў якасці еўрапейца, мо тады ўжо лепей быць барбарам?
uvierch


Беларусы ў адным кластэры з эстонцамі, затым ідуць фіны і шведы. 

Карта адюсль: А. Ф. Назарова. ПРОБЛЕМА РОДСТВА ФИННО-УГОРСКИХ, СЛАВЯНСКИХ И ГЕРМАНСКИХ ПОПУЛЯЦИЙ ПО ДАННЫМ АНТРОПОГЕНЕТИКИ // Доклады Академии Наук - том 426, № 4, Июнь 2009, С. 563-567
uvierch
Свежы і правакацыйны погляд на праблему суіснавання краманьёнцаў і неандэртальцаў.

Пропорция неандертальских генов у среднестатистического современника оценивается в пределах всего нескольких процентов. Но если вспомнить постулаты генетики о возможностях рекомбинации и дрейфа генов, логично предположить, что у одних особей Homo sapiens эти проценты могут быть растеряны, стремиться к нулю, а могут и наоборот – накапливаться и, не исключено, даже зашкаливать. Не говоря уже о том, что генотип может оказаться рецессивным, подавленным и вообще не проявляться в фенотипе. Или наоборот, иметь запредельные проявления.

Склонный к вербально-логически согласованной, алгоритмизируемой деятельности, кроманьонец создал первые поселения и начал осваивать пространства социального взаимодействия, множившиеся и усложняющиеся по ходу дела – отчуждаясь постепенно от географического ландшафта и от природы в целом. Иррациональный индивидуалист неандерталец оставался плоть от плоти этого ландшафта, его подвижной, но органичной частью. И прорастал при этом в пространства мистериальных сил.

Два конкурирующих вида имели каждый свои, весьма различные преимущества и слабости. Преимущество кроманьонца, как коллективиста – удивляться нечему – оказалось решающим... Однако незадолго до полного и окончательного решения неандертальского вопроса виды успели гибридизироваться. И сквозь глобальную историческую канву, как потайные чернила, по-прежнему проступали мистические способности отдельных людей, – предоставляя им жизненные преимущества в социуме (но с ними заодно и повышенную опасность для жизни), а при благоприятных условиях институциализируясь, обрастая мистериальными практиками и ритуалами. Так, в форме уже внутривидовой конкуренции, продолжается по сей день эта грандиозная драматургия, великая вечная война (вот она, искомая линия внутреннего фронта!) Логики и Интуиции, Науки и Магии, Речи и Молчания, Коллективизма и Индивидуализма.

И если на бинарном поле Коллективизм/Индивидуализм в конце концов с разгромным счётом побеждает Коллективизм, то с раскладами в некоторых других оппозициях не всё так однозначно.


У якасці міфалагічнага працягу гэтых развагаў можна згадаць і блізнячы міф ды пару Святар/Цар.

Філасофская бібліятэка

  • 16 Тра 2012 at 11:29 AM
uvierch
Досыць багатая калекцыя кніг у электронным выглядзе для калегаў.
uvierch
Калі казаць шчыра, то гэта тыповы прыклад ніцшэвага ressentiment. Зайздрасць да больш паспяховага суперніка і прага помсты. Часам яна набывае зусім ўжо гідкія формы накшталт польскага плачу пра Катынь або індустрыі Халакосту. Як толькі прымерваеш на сябе лахманы ахвяры ды нягеглага карузліка, які мроіць усадзіць састарэламу волату нож у спіну, гэта значыць ressentiment апанаваў табою.

Можна да бясконцасці падлічваць колькасць ахвяраў за ўсе войны, якія мы перажылі ды пасыпаць галаву попелам. Можна пужаць дзяцей Іванам Жахлівым і "элегантна" забывацца на Варфаламееўскую ноч, сялянския войны ды Кромвеля. Толькі праўда ў тым, што і нашыя продкі былі гэткімі ж. Наўрадці Альгерд і Вітаўт, хадзіўшы паходамі на ўсход, раздавалі тамтэйшаму насельніцтву кветкі. Яны таксама былі жорсткімі і бязлітаснымі, калі трэба. Нездарма, Міхалон Літвін узгадваючы валадарную постаць Вітаўта, кажа пра тое, што сучасныя яму маскавіты пераймалі менавіта яго палітыку. 

Агулам, трэба глядзець з іншай перспектывы. ВКЛ акурат і было той алхімічнай лабараторыяй, дзе з элементаў розных ідэй узніклі і трансляваліся канцэпты, якія потым былі развітыя і ўвасобленыя на ўсходзе. Translatio imperii, пераемнасць ад Рыму, пераемнасць ад Кіева і апрычоная праваслаўная мітраполія, нават "еўразійства" як пэўны парадак, які ўлучаў істотны цюркскі складнік (татары, караімы) - усё гэта ўпершыню з'явілася ў Літве ды ў тых ці іншых формах траслявалася ў Масковію.

Чаму там гэта развілася, набыло гэткія (часам пачварныя) формы, а ў нас не? Па-першае, самі вінаватыя, бо не хапіла ў пэўны момант волі, імкнення, мэтаскіраванасці. Магчыма і пыха была залішняй. Па-другое, маскавіты падбіралі і дагэтуль падбіраюць ўсё, што кепска ляжыць. Мы не давялі да лагічнай завершанасці пэўныя рэчы, давялі яны. Зрэшты, гэта нармальная практыка. Франкі таксама падабралі ідэю Рыма з руінаў, а потым з гэтага паўстала сучасная Еўропа. Так што не ненавідзіць трэба, а вучыцца. Might is Right.

А што сёння? Сёння на чале гаспадарства мы маем палітыка, якога нярэдка параўноўваюць з Вітаўтам. Па той бок дабра і зла, зазначу, што ў яго сапраўды прыроджаны палітычны інстынкт дый  вірыльная воля ў наяўнасці. Месіянскія ідэі яму таксама не чужыя. Але бракуе суладнай прапорцыі якасцяў ільва ды ліса, як сказаў бы Макіявелі. Хай змагары вольна ходзяць са сцягамі, навошта гнабіць і ганіць мову? Калі правільна да гэтага паставіцца, яно яшчэ адным апірышчам стане. Ну а наш імперытыў гэткі - вырвацца з тутэйшай "сансары": валадар-анархія (аўтакратыя-дэмакратыя), даціснуць да канца, забяспечыць пераемнасць, мацаваць дзяржаўнасць якой бы яна ні была сёння з разлікам на заўтра ды мець высокія мэты.
cytadel

Наяўныя ў беларускім грамадстве погляды на тое, якой мае быць будучыня Беларусі, знаходзяцца ў жорсткім процістаянні. За самасвядомасць беларусаў ідзе змаганне, і гэтаму працэсу спадарожнічае канфлікт ідэй ды ўяўленняў, які пераходзіць у сацыяльныя разломы, бо канкуруючыя ідэалагемы непазбежна выносяцца ў палітычную плашчыню і выкарыстоўваюцца ў якасці прыладаў палітычнага змагання.

далей )

Лес ідэй

  • 14 Тра 2012 at 5:20 PM
uvierch
У лесе бывае заберашся ў гэткі гушчар, што прыходзіцца ажно прадзірацца, галлё і лісце чапляецца за адзежу, лезе ў твар ды ў вочы. Але ўсё адно настойліва ідзеш далей, бо мусіш выйсці да сцежкі або паляны.

Гэтак і з ідэямі. Назад ісці нельга, трэба ісці наперад, не зважаючы на ўсё, што чапляецца ды замінае. 

Крытэр "еўрапейскасці"

  • 13 Тра 2012 at 1:52 PM
uvierch
З крытэрамі "еўрапейскасці" нешта яўна не так. Для французаў Азія пачынаецца на ўсход ад Рэйну, для палякаў - на ўсход ад Бугу, для беларусаў-заходнікаў - на усход ад мяжы РБ. Крытэры "еўрапейскасці" розныя, але збольшага гэта пыха быць "сапраўдным еўрапейцам" у адрозненне ад усходняга суседа, заражанага "азіяччынай".

У такім выпадку Афрыка, мабыць, пачынаецца на захад ад Рэйну, асабліва калі ўлічыць вельмі прыкметныя арабска-берберскія ўплывы ў Партугаліі, Гішпаніі і нават Францыі. 
cytadel
Проект «Цитадель» открывает направление деятельности «Управление гражданскими рисками».

Вводная: анализ текущей ситуацией в Беларуси и вокруг неё ясно указывает на наличие прямых или косвенных угроз как для устойчивости государства, так и для непосредственной безопасности граждан. Несложно идентифицировать прямые риски для выживания человека, семьи, группы, исходящие из социально-политической и техногенной ситуации. Есть также большие сомнения в способности государства эффективно управлять всем спектром вероятных проблем, в эффективности технической и организационной инфраструктуры страны перед лицом вероятных опасностей. Предпринимаемые властью действия для подготовки населения к чрезвычайным ситуациям следует признать недостаточными.

Реакция проекта «Цитадель» на данную ситуация состоит в организации мобилизационной работы на гражданском уровне для повышения устойчивости группового выживания в среде современного белорусского города и ближайшей местности.


Першы семінар - Безопасность на воде.

Філасофскі політэізм

  • 13 Тра 2012 at 9:54 AM
Gedimino stulpai
Иерусалимское, монотеистическое послание говорит, что есть единый Бог, и мы не должны иметь других, кроме него. Рим транслировал совсем другую установку. Когда его легионы занимали новую территорию, они, во-первых, давали всем без исключения местным жителям римское гражданство, равные права и возможности, а старейшину принимали в сенат. И во-вторых, в Пантеоне ставили скульптуру нового бога, почитаемого на присоединенной территории. Есть два подхода к жизни с разнородностью — можно так, а можно и так. Перспектива монотеистического подхода к будущему меня тревожит. Единое планетарное государство было бы самым великим несчастьем для человечества, потому что не было бы, куда сбежать. Вообразите: единое государство на всей планете! Нет спасения! Так что политеистическая развязка более приятна для меня.

Баўман - адзін з прыкладаў пазітыўнай асіміляцыі гэбрайскага элементу ў Еўропе. У ягоным канкрэтным выпадку Рым перамагае Ерушалайм.

Compare

  • 08 Тра 2012 at 10:46 PM

Profile

uvierch
[info]kryviec
kryviec

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com